Пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў прадастаўленні месца ва ўстанове дашкольнай адукацыі і выдача напрамкаў праводзіцца ў гарвыканкаме г. Белаазёрска, па адрасу вул. Гагарыка, д.15.
Прыём (залічэнне) асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці свабодных месцаў і на падставе дакументаў:
заявы законнага прадстаўніка гэтай асобы;
медыцынскай даведкі аб стане здароўя;
напрамка, выдадзенага ў гарвыканкаме г. Белаазёрска.